Звычайна не казаў “Кахаю” –
Маўкліва за руку трымаў
У час, калі ішла па краю…
І, разумеючы, прымаў
Мае дурноты і пакуты,
І пошук сэнсу у жыцці,
І тыя выпады-атруты,
Што не стрымала ў забыцці…
Трывала нес трывогі мехі
І хваляванняў злых цяжар,
І прабачаў мае агрэхі…
І быў мне Сонцам сярод хмар!
Звычайна не казау “Кахаю”,
А побач штоімгненна быў.
І з ім здіўленна адчуваю
Вяртанне ўсіх жыццёвых сіл.
Marina Monako